BE RU EN

«Баста!»: План на 20 жніўня

  • 20.08.2020, 10:49

Кожны дзень бестэрміновы пратэст - да перамогі.

«Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў:

- Сябры, улады пакуль не выканалі ніводнага нашага патрабавання. Таму мы працягваем ціснуць на таракана кожны дзень, не спыняючыся.

- падтрымліваем працоўных-страйкоўцаў па ўсіх гарадах, прыходзім да прахадных заводаў, да будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый.

- вечарам а 19.00 збіраемся ў цэнтры гарадоў (а ў Менску - на плошчы Незалежнасці) і гучна агучваем нашы патрабаванні, галоўнае з якіх - неадкладная адстаўка Сашы-таракана.

- эканамічны байкот: не аплачваем камунальныя плацяжы, забіраем уклады з банкаў.

Кожны дзень - да перамогі!

Апошнія навіны