BE RU EN

Высветлены тэрмін, за які каранавірус лiквiдуецца ў вадзе

  • 2.08.2020, 20:21

У марской вадзе вірус захоўвае жыццяздольнасць.

Амаль усе часцінкі каранавірусу (90%) гінуць у вадзе пакаёвай тэмпературы на працягу 24 гадзін, 99,9% на працягу 72 гадзін, піша сайт orthodox.od.ua.

Як здолелі высветліць, у дэхлараванай вадзе і ў марской вадзе вірус не размнажаецца, але можа захоўваць жыццяздольнасць. Пры гэтым час яго інактывацыі наўпрост залежыць ад тэмпературы вады.

Гатаванне вады прычыняецца да поўнага знішчэння вірусу, а ў хлараванай вадзе вірус траціць сваю жыццяздольнасць.

Раней амэрыканскія навукоўцы высветлілі падчас эксперыментаў з ультрафіялетавым выпраменьваннем, што пры дазаванні лямпаў пяць міліджоўляў на квадратны сантымэтар распаўсюджванне SARS-CoV-2 знізілася на 99% за шэсць сэкундаў, а пры ўздзеянні лямпаў 22 МДж/см2 каранавірус амаль цалкам знішчаецца за 25 сэкундаў.

На пачатку сакавіка САЗ абвясціла выбух новага каранавірусу пандэміяй.

Апошнія навіны