BE RU EN

Трэскі пасыпаліся

  • 2.08.2020, 18:21

Не прайшло і месяца, як Пуцін наглядна паказаў, што «экалагічныя папраўкі» ў Канстытуцыю - лухта.

Не прайшло і месяца, як кіраўнік РФ Пуцін наглядна паказаў, што «экалагічныя папраўкі» ў Канстытуцыю - лухта для прыкрыцця галоўнага, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

Прэзідэнт Расеі падпісаў закон, які дазваляе суцэльнае высяканне лясоў ля возера Байкал. Тлумачыцца гэта неабходнасцю пашырэння БАМа і Транссіба. Навошта гэта трэба грамадзянам Расеі, якія прынясе ім выгады - незразумела. А тым часам назіральнікі адзначаюць, што падпісанне Пуціным закона зробленае ў бізнэс-інтарэсах ягоных сяброў - сям'і Ратэнберга.

Усяго ж, на думку «Грынпіс Расія», прыняцце закона закране не менш за 63 нацыянальныя паркі. Напрыклад, у маскоўскім «Ласіным востраве» адновіцца будаўніцтва гандлёвага цэнтра, а праз парк пракладуць шашу.

Згодна з пуцінскай папраўкай у 114-артыкул Канстытуцыю, урад «ажыццяўляе захады, накіраваныя на...зніжэнне негатыўнага ўздзеяння гаспадарчай i iншай дзейнасцi на навакольнае асяроддзе, захаванне ўнікальнага прыроднай і біялагічнай разнастайнасці краіны...».

Цяпер гэта гучыць як насмешка. Сякеркі «стук-стук». Грошыкі ў кішэнях сябрукоў «ужо бразгаюць».

Апошнія навіны