BE RU EN

Эканоміка ЕЗ пасля эпідэміі каранавіруса стане больш экалагічнай і лічбавай

  • 2.08.2020, 17:38

Рада Еўразвязу ўхваліла план аднаўлення еўрапейскай эканомікі пасля карантыну.

Дадатковую падтрымку атрымаюць тры кірункі. Па-першае, гэта праекты ў рамках «Еўрапейскага зялёнага курсу» (European Green Deal), што дазваляюць знізіць нагрузку жыхароў ЕЗ на навакольнае асяроддзе, піша сайт euro-pulse.ru.

Дадатковую падтрымку атрымаюць праекты перабудовы жылых дамоў паводле больш высокіх экалагічных стандартаў (напрыклад, гэта ўсталяванне сонечных батарэй і больш экалагічных сістэм ацяплення); развіццё аднаўляльнай энэргетыкі (у прыватнасці, вадароднай энэргетыкі) і экалагічнага транспарту.

Другі кірунак падтрымкі звязаны з развіццём Адзінага лічбавага рынку ЕС (Digital Single Market). Тут ЕЗ будзе фінансаваць праекты, якія забяспечваюць жыхароў даступнай сувяззю, у тым ліку праз сеткі найноўшага стандарту 5G; прамысловыя праекты развіцця штучнага інтэлекту і суперкампутараў; праекты ў сферы кібербяспекі, у тым ліку адукацыйныя.

Нарэшце, трэці кірунак звязаны з наўпроставай падтрымкай людзей (а не кампаній), якія мацней за іншых пацярпелі ад карантынных захадаў. Еўрапейцам, якія страцілі працу, Еўразвяз выплаціць часовыя дапамогі. Разам з гэтым ЕЗ падтрымае праграмы дадатковага прафесійнага навучання, у першую чаргу ў сферы IT.

Каб забяспечыць гэты план, ЕЗ прыцягне дадатковыя 750 мільярдаў еўраў Акрамя аднаўлення эканомікі гэтыя сродкі пойдуць на рэарганізацыю медыцынскай сістэмы і падтрымку даследаванняў інфекцыйных хвароб.

З ідэяй аб тым, што пасля лакдаўна еўрапейская эканоміка павінна развівацца на больш экалагічных прынцыпах, выступілі дэпутаты Еўрапарламента.

Апошнія навіны