BE RU EN

«Мора людзей, і ўсе дыхаюць з табой адным дыханнем»

  • 2.08.2020, 11:57

Мы моц, якая можа ўсё змяніць!

Мы моц, якая можа ўсё змяніць! Чытачка падзялілася ўражаннямі ад мітынгу ў Гародні, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«Толькі што вярнулася дадому з мітынгу ў Гародні!

Гэта проста фантастыка! Мора людзей, і ўсе дыхаюць з табой адным дыханнем, думаюць з табой аднолькава! І мара ў нас адна на ўсіх – свабодная, расквітнелая Беларусь!

Гэтую фантастычную энэргетыку адчуваеш скурай і разумееш, што ўсе разам – мы моц, якая можа ўсё змяніць!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны