BE RU EN

Лукашэнку захліснуў адчай

  • 2.08.2020, 8:59

Трэба сыходзіць.

Расейскі палітолаг, чалец Бюро Рады партыі «Справядлівая Расея» Аляксандр Лучын на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі:

«Лукашэнку захліснуў адчай. З надуманых прычынаў зняўшы з выбараў моцных кандыдатаў, якія былі для яго небяспечнымі і папулярнымі ў народзе, кіраўнік не ўзяў да ўвагі настроі ў краіне і ягоны палітычны блок не пралічыў наступстваў гэтых радыкальных крокаў. Людзі аб'ядналіся вакол адзіна незалежнай фігуры, Святланы Ціханоўскай».

Палітолаг мяркуе, што гэтыя працэсы канчаткова зрынулі Лукашэнку ў адчай і справакавалі яго на яшчэ большыя памылкі. Пры гэтым традыцыйна «манеўраваць» паміж Захадам і Усходам дыктатар ужо не зможа:

«Але вось толькі прайсці паміж Сцылай і Харыбдай у Лукашэнкі не атрымаецца. Страціўшы галасы свайго прарасейскага электарату і не атрымаўшы галасы ліберальна настроенай грамадскасці, ён застаецца ля расколатых начовак. Галасаванне ў гарадах будзе моцна пратэставым... Сыходзіць трэба годна».

Палітолаг мяркуе, што вынік выбараў лёгка спрагназаваць і ён для Лукашэнкі несуцяшальны. Але ці прывядуць выбары да змены ўлады – «залежыць ад актыўнасці грамадзянаў, якія захочуць адстаяць свой выбар».

Апошнія навіны