BE RU EN

Наталля Радзіна - расейскім журналістам: Ці ўварвуцца расейскія войскі ў Беларусь?

  • 15.08.2020, 21:30

Беларуская рэвалюцыя носіць абсалютна мірны характар.

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна звярнулася да расейскіх журналістаў:

- Звяртаюся да расейскіх журналістаў. Апошнія два дні ў Беларусі актыўна абмяркоўваецца інфармацыя пра канцэнтрацыю расейскіх войскаў на мяжы Расеі і Беларусі. Паведамляецца пра падрыхтоўку магчымага ўварвання расейскіх вайскоўцаў у Беларусь і што такія дзеянні могуць адбыцца на працягу 48 гадзін.

Пра магчымасць такога ўварвання казалі і крыніцы ў беларускіх сілавых структурах.

Беларуская рэвалюцыя носіць абсалютна мірны характар. Канфлікт спрабавалі справакаваць толькі АМАП, служба бяспекі Лукашэнкі і вырадкі з унутраных войскаў. Гэта абсалютная параза Лукашэнкі. Адстаўкі тырана патрабуюць працоўныя ўсёй краіны, у тым ліку работнікі флагманаў беларускай эканомікі, якія страйкуюць - МАЗа, БелАЗа, Менскага трактарнага завода, нафтаперапрацоўчых заводаў, «Белшыны», «Гроднаазота», «Беларуськалія» і многіх, многіх іншых.

Беларусы ў большасці сваёй не вераць у імавернасць вайсковага ўварвання з боку Расеі, але ігнараваць гэтую інфармацыю мы не можам. Просім вас разабрацца наколькі імаверны такі сцэнар, - звярнулася Наталля Радзіна.

Апошнія навіны