BE RU EN

Марыя Калеснікава: Час для штрафных захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі яшчэ не прыйшоў

  • 15.08.2020, 22:28

Што адбываецца?

Марыя Калеснікава, паплечніца кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, не згодна з намерам Еўразвязу ўвесці санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб, адказных за жорсткае падаўленне масавых пратэстаў. Час для штрафных захадаў «яшчэ не прыйшоў», - заявіла яна ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt am Sonntag, апублікаваным у суботу, 15 жніўня, паведамляе DW.

«Эканамічныя санкцыі так ці інакш удараць у першую чаргу па звычайных беларусах, як паказвае мінулае», - падкрэсліла Калеснікава. У той жа час санкцыі ў адрас канкрэтных беларускіх палітыкаў пагоршаць шанцы Еўразвязу, а таксама шанцы апазіцыі ў Беларусі на дыялог з афіцыйным Менскам, мяркуе паплечніца Ціханоўскай.

Апошнія навіны