BE RU EN

Гол беларуса Шкурына заўзятары ЦСКА сустрэлі скандаваннем «Жыве Беларусь!»

  • 15.08.2020, 19:40

Гэта першы гол беларускага нападніка.

Беларускі нападік ЦСКА Ілля Шкурын у матчы чэмпіянату Расеі супраць «Тамбова» (2:1, другі тайм) вызначыўся забітым голам. Пасля гэтага фанацкі сектар ЦСКА загудзеў «Жыве Беларусь!»

Футбаліст выйшаў на замену на 28-й хвіліне, а на 55-й вызначыўся голам, вывеўшы сваю каманду наперад, паведамляе «Трибуна».

Гэта першы афіцыйны гол Шкурын за ЦСКА.

Раней Шкурын у знак пратэсту адмовіўся прыязджаць у зборную Беларусі, пакуль Лукашэнка не сыдзе.

Апошнія навіны