BE RU EN

Дзядуля плача на Пушкінскай: Я прыйшоў папрасіць прабачэння перад гэтым хлопчыкам...

  • 15.08.2020, 18:44

Эмацыйная гаворка.

Еўрарадыё запісала на Пушкінскай плошчы ў Менску эмацыйную - да слёз - прамову. Дзядуля плача і становіцца на калені: «Я прыехаў з вёскі, прыехаў папрасіць прабачэння перад гэтым хлопчыкам і гэтай дзяўчынкай...»

Ён кажа, што стаяў ля вытокаў БНФ, Сялянскай партыі. У той час Лукашэнка яшчэ быў дырэктарам саўгаса і дэпутатам Вярхоўнага савета. «Людзі! Падтрымайце нас! Пазьняк! Я калісьці падтрымліваў цябе! Годзе спрачацца! Нам трэба аб'ядноўвацца...» - заключае ён.

15 жніўня на Пушкінскай плошчы ў Менску людзі развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім, дэманстрантам, якія загінуў тут увечары 10 жніўня.

Апошнія навіны