BE RU EN

Работнікі БТ абвяшчаюць страйк

  • 15.08.2020, 18:15

Качанава і Эйсмант заходзяць у будынак БТРК пад крыкі «Ганьба».

Сёння стала вядома пра тое, што супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі наважылі далучыцца да Усебеларускага страйку. Telegram-канал «Баста!» апублікаваў фота патрабаванняў супрацоўнікаў канала. Інфармацыя пра страйк пацвярджаецца і з іншых крыніц.

Цяпер каля будынка Белтэлерадыёкампаніі людзі крычаць лозунгі і трымаюць плакаты. Напрыклад, такія: «Плакат - не аўтамат» і «Выбачэннямі стогны ля ІЧУ не заглушыш».

На размову ў Белтэлерадыёкампанію прыехалі прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант і кіраўнік так званага нацыянальнага сходу Наталля Качанава.

Апошнія навіны