BE RU EN

Агенцтва Associated Press апублікавала кадр з момантам забойства Аляксандра Тарайкоўскага

  • 15.08.2020, 16:06

Найбліжэйшым часам будзе апублікаванае і відэа, знятае адным з рэпарцёраў.

Як паведамляе onliner.by, сёння на сайце Associated Press з'явіўся здымак, на якім бачна, што насупраць людзей у форме МУС чалавек стаіць на дарозе. На яго белай цішотцы - вялікая чырвоная пляма.

Рэдакцыя сцвярджае, што здымак быў зроблены падчас пратэстаў у Менску, а на самым здымку - загінулы Аляксандр Тарайкоўскі.

Найбліжэйшым часам будзе апублікаванае і відэа, знятае адным з рэпарцёраў.

Фота: AP

Апошнія навіны