BE RU EN

На Пушкінскую ў Менску прыйшлі дэсантнікі

  • 15.08.2020, 16:04

Людзі сустракалі іх апладысментамі.

Як паведамляе Telegram-канал «Выбары бачыш?», на «Пушкінскай» каля ўскладзеных кветак сабралася амаль 30 чалавек, якія служылі ў ВДВ. Аляксей - адзін з тых, хто выйшаў разам з калегамі. Ён распавёў, што рух арганізоўваўся ў групе ў тэлеграм, і многія адзін аднаго не ведаюць.

Мужчыны плануюць прайсці вуліцай Прытыцкага, а пазней з'ездзіць на Акрэсціна. Са слоў Аляксея, яго абурае гвалт, які ён убачыў у інтэрнэце, і гэта «не ўкладаецца ні ў якія паняцці».

Фота: tut.by
Фота: tut.by

Апошнія навіны