BE RU EN

Сёння адзін з «генералаў айчыннага року» Ігар Варашкевіч адзначае юбілей

  • 15.08.2020, 13:43

Яму спаўняецца 60 гадоў.

Сёння нарадзіўся адзін з cамых знакамітых беларускіх рок-музыкаў сучаснасці Ігар Варашкевіч.

Ігар Варашкевіч нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў) у спецыяльнасці інтэр'ер і абсталяванне. Актыўна заняўся музыкай у 1982 годзе ў складзе гурта "Studio 7", у 1984 стаў адным з заснавальнікаў гурта "Бонда", у 1991 годзе ўзначаліў гурт "Крама".

Ігар Варашкевіч падараваў усім нам такія хіты, як "Стэфка", "Тата мае рацыю", "Слуцкая брама", "Будзь разам з намі", "Бяжы, бяжы, хлопец", "Хворы на рок-н-рол", "Гэй там, наліва", "Камэндант", "Мама", "Выпі са мной да дна", "Што дапаможа нам", "Гомельскі вальс", "Хавайся ў бульбу", "Падае дождж".

Рэдакцыя сharter97.org віншуе Ігара Варашкевіча з юбілеем і зычыць яму сілаў, здароўя, творчых поспехаў.

Апошнія навіны