BE RU EN

Цяпер – толькі наперад

  • 15.08.2020, 13:41

Беларусы напоўненыя любоўю да сваёй краіны.

– Я ганаруся беларусамі! – піша чытач тэлеграм-канала «Баста». – Антычалавечая дзеянні ўладаў у дачыненні да людзей не зламалі веру ў лепшае, не знішчылі надзею на перамены, а толькі абудзілі найлепшыя пачуцці нашага народа. Людзі напоўненыя любоўю адно да аднаго і сваёй краіны.

Мы павінны ведаць кожнага, хто загінуў, змагаючыся за нашу свабоду, памятаць пра кожнага з іх. А злачынцы ад улады павінны адказаць за ўсе свае злачынствы.

Нельга адступаць, нельга даваць слабіну злачынцам і забойцам, нельга балбатаць і размываць пратэст. Цяпер – толькі наперад! За намі – праўда, за намі – сіла.

Апошнія навіны