BE RU EN

Відэа эпохі: Стачкам МТЗ агучвае патрабаванні працоўных перад маршам да Дому ўраду

  • 15.08.2020, 11:41

Першы пункт – адстаўка Лукашэнкі.

14 жніўня 2020 года стачкам МТЗ агучыў патрабаванні працоўных перад маршам да Дому ўраду. Першым пунктам была названая адстаўка Лукашэнкі.

Тэлеграм-канал «Наша Ніва» апублікаваў гістарычнае відэа.

Нагадаем, што ўчора на акцыі салідарнасці ва ўсіх гарадах Беларусі выйшлі сотні тысячаў чалавек. Галоўнае патрабаванне пратэстоўцаў: «Лукашэнка, сыходзь!». У Менску да шматтысячнай калоны дэманстрантаў далучыліся страйкоўныя працоўныя МТЗ, якія правялі грандыёзны мітынг на плошчу Незалежнасці.

Апошнія навіны