BE RU EN

Ні кроку назад! Перамовы могуць ісці толькі пра ўмовы капітуляцыі рэжыму

  • 15.08.2020, 10:40

Забастоўкі і пратэсты павінны доўжыцца да поўнай перамогі.

Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў:

– Сябры, мы разумеем, што цяпер у нас усіх эйфарыя перамогі. Ціск на рэжым нарастае, кожны дзень да пратэстаў далучаюцца новыя людзі. Акцыі праходзяць ва ўсіх гарадах Беларусі.

Але ні ў якім разе нельга падманвацца і расслабляцца. Улады змянілі на час тактыку і спрабуюць замыліць вочы фэйкавымі выбачэннямі і вызваленнем часткі палітвязняў.

Мы павінны настойваць на поўным выкананні нашых патрабаванняў, перамовы могуць ісці толькі пра ўмовы капітуляцыі рэжыму. Нельга адступаць.

У турмах людзей жорстка катуюць і ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, у лякарнях знаходзяцца сотні параненых, мы да гэтага часу не ведаем дакладную колькасць загінулых.

На фатаграфіі са шпіталяў, на кадры, знятыя каля РАУС і турмаў, немагчыма глядзець без слёзаў. Мы не павінны здраджваць нашым таварышам і забывацца гэтыя зверствы.

Забастоўкі і пратэсты павінны доўжыцца да поўнай перамогі. Ні кроку назад!

Апошнія навіны