BE RU EN

Сёння а 12:00 адбудзецца развітанне з Героем Беларусі Аляксандрам Тарайкоўскім

  • 15.08.2020, 8:53

Сваякі просяць прыходзіць усіх неабыякавых.

У Менску 15 жніўня пройдзе развітанне з загінулым падчас акцыі пратэсту. Сваякі просяць прыходзіць усіх неабыякавых.

Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня падчас мірных пратэстаў на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, на Альшэўскага, 12 (рытуальная зала).

Сям'я забітага мужчыны просіць усіх жыхароў Менска прыйсці, каб аддаць доўг памяці чалавеку, які аддаў жыццё за свабоду і годнасць Беларусі.

Пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за вёскай Азярцо.

Жонка загінулага Аляксандра Тарайкоўскага распавяла, што на працягу двух дзён не ведала, што адбылося з яе мужам.

Апошнія навіны