BE RU EN

Затрыманыя ў Беларусі «вагнераўцы» вернутыя ў Расею

  • 14.08.2020, 20:02

Раней апазіцыя назвала затрыманне «вагнераўцаў» зрэжысаваным спектаклем улад.

Генеральная пракуратура РФ паведамляе, што раней затрыманых у Беларусі грамадзян Расеі, якіх у Менску назвалі членамі ПВК "Вагнер", вярнулі на радзіму, інфармуе interfax.by.

"У адпаведнасці з хадайніцтвам Генеральнага пракурора Расейскай Федэрацыі Ігара Краснова ад 5.08.2020 у парадку, якi прадугледжаны Менскай Канвенцыяй аб прававой дапамозе і прававых дачыненнях у цывільных, сямейных і крымінальных справах ад 22.01.1993, трыццаць два грамадзяніны Расейскай Федэрацыі, якія былі раней затрыманыя на тэрыторыі Беларусі, перасеклі Дзяржаўную мяжу Расейскай Федэрацыі і цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Расеі", - паведамілі "Інтэрфаксу" ў нагляднай установе.

Трыццаць трэці грамадзянін Расеі, які мае таксама беларускае грамадзянства, застаўся на тэрыторыі Беларусі, дадалі там.

Раней апазіцыя назвала затрыманне "вагнераўцаў" зрэжысаваным спектаклем і плявузготай улад.

Апошнія навіны