«Наступная станцыя – новы прэзідэнт»: Супрацоўнікі метро выйшлі на пратэст
- 14.08.2020, 12:33
Людзі сталі ў ланцуг на плошчы Незалежнасці.
Супрацоўнікі Менскага метро далучыліся да Усебеларускага страйку, паведамляе Telegram-канал «Наша Ніва».
«Патрабаванні ў нас, як і ва ўсёй краіны, – правядзенне сумленных выбараў, адкрыты падлік галасоў, ну і ў новых выбарах Лукашэнка не ўдзельнічае, гэта адназначна. Я ў адпачынку, прыехаў падтрымаць сваіх калегаў. Не магу спакойна назіраць за тым, што адбываецца ў нас у краіне. Заклікаю да салідарнасці ўсіх працоўных. Жыве Беларусь і стоп, таракан!» – расказаў адзін з супрацоўнікаў метро Яўген Асінскі.
За ходам Усебеларускай забастоўкі вы можаце назіраць у анлайн-трансляцыі сайта Charter97.org.