BE RU EN

Літва арганізуе жывы ланцуг ад Вільні да мяжы Беларусі

  • 14.08.2020, 11:23

Літоўцы паўтораць знакамітую акцыю салідарнасці 1989 года.

Вядомы літоўскі тэлежурналіст Андрус Тапінас паведамляе: у Літве збіраюцца стаць у жывы ланцуг ад цэнтра Вільні да мяжы Беларусі, піша the-village.me.

Зараз, кажа Андрус, трэба паказаць нашым суседзям (беларусам), што Літва і Беларусь адзіныя ў сваёй барацьбе за свабоду, як гэта было яшчэ ў часы ВКЛ.

Ён нагадаў, што 31 год таму жыхары трох прыбалтыйскіх краін арганізавалі маштабную акцыю - «Балтыйскі шлях» - ланцуг, якая расцягнуўся на 600 кіламетраў.

Новую акцыю плануюць пачаць у гадавіну «Балтыйскага шляху» - 23 жніўня а 19:00, ад Саборнай плошчы ў Вільні да мяжы з Беларуссю.

Аргкамітэт акцыі, паводле ягоных слоў, ужо пачаў працу, і на пачатку наступнага тыдня абвесцяць набор валанцёраў для каардынацыі удзельнікаў, узгаднення маршрутаў і разбіцця дарогі на адцінкі.

«Няхай побач з нашымі трыкалораміў чырвона-белы сцяг Беларусі. Хай Vytis (літоўская герб «Пагоня») зноў пакажа шлях да свабоды».

Апошнія навіны