BE RU EN

Намеснік кіраўніка МУС: Здзекаў ніякіх не было

  • 14.08.2020, 9:32

Цынічная заява Барсукова каля турмы на Акрэсціна.

У чацвер позна вечарам сталі выпускаць затрыманых з ізалятара Акрэсціна, паведамляе tut.by.

А ўначы, каля ЦІП з'явіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Журналісты пацікавіліся, колькі затрыманых сёння адпусцяць.

- Усіх, - сказаў ён на хаду. І дадаў: «Здзекаў не было». «Вы адкажаце за гэта», - адказалі людзі намесніку міністра.

Паводле ацэнак падчас акцый пратэсту і пасля іх былі затрыманыя блізу 7 тысяч чалавек, шмат хто быў жорстка і нялюдска збіты.

Бесчалавечнае збіццё і на самім Акрэсціна. Пацыенты суседняй лякарні чулі стогны і крыкі затрыманых.

Апошнія навіны