BE RU EN

З самай раніцы медыкі сталі ў ланцугі салідарнасці ў Менску

  • 14.08.2020, 8:35

Акцыі супраць незаконнай улады трываюць.

А сёмай раніцы на Партызанскі праспект выйшлі медыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасці. Яны трымаюць плакаты «Годзе збіваць нашых мужчын!», «Лекары з народам». Непадалёк размяшчаецца адна з буйных мінскіх лякарняў - № 5, паведамляе «Радыё Свабода».

Да іх далучыліся медыкі РНПЦ кардыялогіі і 4-й гарадской клінічнай лякарні.

Нагадаем, што ўчора, сотні тысяч беларусаў узялі ўдзел у нацыянальным страйку і акцыях салідарнасці.

Апошнія навіны