BE RU EN

МЗС Нямеччыны выклікала амбасадара Беларусі

  • 13.08.2020, 21:38

Нямеччына мае намер растлумачыць пазіцыю Бэрліна што да сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнку выклікалі ў Міністэрства замежных спраў ФРГ, каб растлумачыць пазіцыю Бэрліна што да сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта паведамляе выданне Bild.

«Беларускі амбасадар Дзяніс Сідарэнка быў выкліканы ў міністэрства замежных спраў. У другой палове дня яму была выкладзеная пазіцыя Нямеччыны што да ходу выбараў», - піша выданне. Канкрэтных звестак, што было паведамлена амбасадару, выданне не прыводзіць.

Апошнія навіны