BE RU EN

Затрыманы і збіты рэаніматолаг Бальніцы хуткай дапамогі ў рэанімацыі

  • 13.08.2020, 20:04

Багдана Шыльнікоўскага затрымалі 12 жніўня.

Багдана Шыльнікоўскага затрымалі 12 жніўня ў Менску каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дзе падчас мірных мітынгаў прайшла акцыя салідарнасці лекараў з затрыманымі падчас мірных акцый. У хлопца цукровы дыябет, амаль дзень ён правёў без інсуліну.

Сябры Багдана распавялі belsat.eu, што хлопца збівалі, на яго целе засталіся сляды ад дубінак. Цяпер Богдан у рэанімацыі, у яго дыябет, ноч ён правёў без лекаў.

12 жніўня больш за 200 медыкаў у белых халатах з плакатамі «Дактары супраць гвалту» сабраліся на праспекце Дзяржынскага каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Да ўдзельнікаў акцыі прыязджаў міністр аховы здароўя Каранік. Акцыя доўжылася гадзіну, і калі медыкі пачалі разыходзіцца, Багдана Шыльнікоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным на стаянцы каля Студэнцкай вёскі. Падчас затрымання ён не супраціўляўся і нічога не крычаў.

Апошнія навіны