BE RU EN

Кіраўнік МЗС Нямеччыны заклікае ЕЗ узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі

  • 13.08.2020, 18:46

ЕЗ павінен заняць адзіную пазіцыю ў дачыненні да ўладаў Беларусі, узмацніўшы ціск на іх.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас выказаўся за ўзмацненне ціску на беларускія ўлады. «Цалкам зразумела, што гвалтоўныя дзеянні і арышты мірных дэманстрантаў (...) у Еўропе XXI стагоддзя недапушчальныя», - заявіў нямецкі палітык у чацвер, 13 жніўня, у Берліне. Ён выказаў надзею на тое, што ягоныя калегі з краін ЕЗ падчас сустрэчы 14 жніўня ў Брусэлі зоймуць адзіную пазіцыю, паведамляе DW.

Маас нагадаў, што раней у сувязі са станоўчым развіццём сітуацыі ў Беларусі санкцыі ў дачыненні да Менска былі аслабленыя. Аднак, з ягоных слоў, ход прэзідэнцкіх выбараў і сілавыя дзеянні супраць дэманстрантаў разбілі надзеі на «развіццё ў правільным кірунку». Кіраўнік МЗС ФРГ падкрэсліў, што краіна павінна прытрымлівацца міжнародных абавязацельстваў.

Апошнія навіны