BE RU EN

Шэрагі БТ пусцеюць

  • 13.08.2020, 16:30

Карэспандэнт Аляксандр Лучанок пакінуў дзяржаўную тэлевізію.

Звольніўся карэспандэнт Аляксандр Лучанок і напісаў разгромны допіс у Instagram пра працу на дзяржаўнай ТВ. «Уся інфармацыя, якая транслюецца па ТБ, дакладна вывераная. Ёсць пэўная тактыка, планаванне, стратэгія ўздзейнічаць на нашы розумы. Асноўная сутнасць - акуратна і не надакучліва пераконваць людзей, што наша краіна не знаходзіцца ў «застоі». Калі ў якой-небудзь сферы або галіне правал - для згладжвання кутоў удар на сябе прымае мясцовая вертыкаль», - заявіў журналіст.

Лучанок таксама запатрабаваў ад прапагандыстаў спыніць трымаць людзей за дурняў, бо грамадства абудзілася. А тым журналістам, якія «паказваюць зубы і прадаўжаюць брахаць», параіў узгадаць гісторыю Хаціко - «новага гаспадара вы наўрад ці знойдзеце».

Апошнія навіны