BE RU EN

МТЗ выйшаў на страйк

  • 13.08.2020, 16:12

Самыя буйныя беларускія прадпрыемствы адмаўляюцца працаваць.

Як паведамляе Telegram-канал «Вусы Лукашэнкі», працаўнікі МТЗ абвясцілі страйк. Рабочыя прадпрыемства сабраліся, каб абмеркаваць сітуацыю ў краіне і выставіць свае патрабаванні.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку падключаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускай забастоўкі далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Менскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвага Дому БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Мінскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, жодзінскі БелАЗ, «Гродна Азот», «Керамін», рынак у Лідзе, працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», МТЗ, 4-га тралейбуснага парка і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка адключыў інтэрнэт і сам справакаваў маштабную забастоўку, якая ахапіла транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сферу.

Апошнія навіны