BE RU EN

Кіеў дапусціў перанос перамоваў аб Данбасе з Менска

  • 13.08.2020, 15:00

Разглядаецца варыянт Швэцыі.

Паўнамоцны прадстаўнік Украіны ў Кантактнай групе ў мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны, першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук заявіў, што праз пратэсты ў Беларусі перамовы групы могуць у будучыні праходзіць не ў Менску, а на іншай тэрыторыі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Украінскаму радыё».

«Калі раптам не будзе такой магчымасці праводзіць там сустрэчы, то мы тады будзем шукаць іншае месца. ...> Спачатку была Жэнева. Можна ўзяць зусім нейтральную дзяржаву, тую ж Швэцыю. Можам іх папрасіць. Гэта магчыма», - сказаў Краўчук.

Апошнія навіны