BE RU EN

Удзельнікаў акцый пратэсту пачалі масава вызваляць з турмаў

  • 13.08.2020, 9:04

Людзі выходзяць на волю ў Менску, Жодзіне, Гомелі.

З Цэнтра ізаляцыі парушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна ў Менску ўначы 13 жніўня вызвалілі блізу 100 удзельнікаў акцый пратэстаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Прозвішчы вызваленых падае тэлеграм-канал «Акрэсціна спісы».

З'явіліся паведамленні аб вызваленні людзей у Жодзіне і Гомелі.

Сярод іншых вызвалілі Крысціну Вітушка, якой падчас зняволення не давалі жыццёва неабходных лекаў ад цукровага дыябету.

Апошнія навіны