BE RU EN

Дыктатару стала дрэнна падчас выступу ў парламенце

  • 12.08.2020, 18:14

У яго ўпаў ціск.

Дыктатару Сірыі Башару Асаду стала дрэнна падчас выступу ў парламенце, у яго ўпаў ціск. Пра гэта паведаміла РБК са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле інфармацыі агенцтва Sana, дыктатар быў вымушаны перапыніць сваю прамову. Ён прадоўжыць выступ а 18:30 паводле мясцовага часу.

У канцы ліпеня ўрад ЗША абвясціў аб пашырэнні санкцый супраць Сірыі. У спіс фізічных асоб, якім забаронены ўезд у Штаты, увайшлі сын кіраўніка Сірыі Хафез Асад і ягоны стрыечны брат Зухаір Тауфік Асад.

Акрамя ўвядзення забароны на ўезд на тэрыторыю краіны амерыканскі ўрад арыштаваў усю маёмасць асоб з санкцыйнага спісу. Акрамя таго амерыканскія грамадзяне не могуць укласці з імі ўгоды.

Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў рамках «закона Цэзара» ў чэрвені 2020 года. Згодна з ім, урад ЗША ўводзіць абмежаванні супраць усіх, хто падтрымлівае рэжым сірыйскага прэзідэнта.

Апошнія навіны