BE RU EN

Прэм'ер Чэхіі пра падзеі ў Беларусі: ЕЗ павінен дзейнічаць, дэкларацыі недастаткова

  • 12.08.2020, 16:25

Беларусы маюць такое ж права на свабоду і дэмакратыю, як і іншыя.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заклікае ЕЗ да канкрэтных дзеянняў што да сітуацыі ў Беларусі, а не проста да прыняцця дэкларацыі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэа, які прыехаў у Прагу паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Novinky.

«Проста шакуюць трагічныя падзеі ў Беларусі. Я не магу сабе ўявіць, што нешта такое можа адбывацца ў Еўропе, так блізка ад нас», - сказаў Бабіш.

Таму ён чакае, што ЕЗ не толькі будзе зацвярджаць дэкларацыю, але і «ўжываць захады», не ўдакладніўшы пры гэтым, якія менавіта.

Ён паўтарыў сваю заяву аб тым, што беларусы маюць такое ж права на свабоду і дэмакратыю, як і іншыя. «Я не бачу прычын, паводле якіх гэтага не павінна быць», - сказаў Бабіш, дадаўшы, што рэжым прэзідэнта Лукашэнкі такі ж непрымальны, як тое, што адбываецца на вуліцах.

Апошнія навіны