BE RU EN

Уладзімір Співакоў адмовіўся ад ордэна, якім яго ўзнагародзіў Лукашэнка

  • 12.08.2020, 15:48

Расейскі дырыжор заявіў, што яму сорамна яго насіць.

Знакаміты расейскі дырыжор і скрыпач Уладзімір Співакоў адмовіўся ад Ордэна Францішка Скарыны, які ўручыў яму Аляксандр Лукашэнка, піша «Коммерсант».

- Сёння на вашым «свяце» пануе цемрашальства, тыранія, гвалт і бясконцыя прыклады крайняй жорсткасці, з якой улады душаць волевыяўленне мноства грамадзянаў ва ўсёй краіне, - напісаў Співакоў у адкрытым лісце дыктатару. - Сёння маё сэрца б'ецца ва ўнісон з народам Рэспублікі Беларусь, які справядліва патрабуе выканання элементарных правоў і свабод, уключаючы права на мірныя пратэсты. Таму ў гэтай сітуацыі я вымушаны адмовіцца ад ордэна, якім вы мяне раней узнагародзілі. Мне сорамна яго насіць, бо гэта звязана з вашым праўленнем.

Співакоў, які неаднаразова выступаў у Беларусі, быў узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны ў 2014 годзе.

Апошнія дзесяць гадоў у Менску праходзіў фэст «Уладзімір Співакоў запрашае».

Апошнія навіны