BE RU EN

На галоўных вуліцах Менска людзі ўсталі ў жывыя ланцугі

  • 12.08.2020, 14:07

Акцыі праходзяць адначасова ў дзясятках месцаў.

У дзясятках месцаў Менска жанчыны ў белым адзенні ўсталі ў ланцугі на скрыжаваннях вуліцаў, узяўшыся за рукі. Машыны ім сігналяць, паведамляюць незалежныя тэлеграм-каналы.

Людзі сталі ў жывы ланцуг каля метро Каменная Горка, Прытыцкага 97.

Жывы ланцуг утварыўся і на месцы гібелі дэманстранта каля метро Пушкінская.

На Каменнай Горцы – блізу 50 чалавек з кветкамі.

Жывыя ланцугі з'явіліся і ў дзясятках іншых месцаў: ва Уруччы, на Сурганава, на Якуба Коласа, у Серабранцы і гэтак далей.

Апошнія навіны