BE RU EN

Жанчыны-пратэстоўцы ў Менску пайшлі маршам па праспекце Незалежнасці

  • 12.08.2020, 12:36

Людзі іх падтрымліваюць і далучаюцца.

Сёння 250 беларусак у белым адзенні сталі ў жывы ланцуг на Камароўцы, пратэстуючы супраць гвалту і зверстваў сілавікоў.

Пасля таго, як АМАП сказаў удзельніцам акцыі разысціся, яны пачалі павольна разыходзіцца, закінуўшы рукі за галаву.

Затым жанчыны пайшлі маршам па праспекце Незалежнасці, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live. Людзі іх падтрымлівалі і далучаліся.

Апошнія навіны