У буйных гарадах Беларусі адключылі мабільны інтэрнэт
- 11.08.2020, 19:36
Інтэрнэт не працуе ва ўсіх мабільных аператараў.
У Беларусі карыстальнікі мабільнага інтэрнэту распавялі Charter97.org аб праблемах у яго рабоце.
Мабільны інтэрнэт не працуе ў абанентаў у Менску, Берасці, Жлобіне, Гомелі, Баранавічах і Кобрыне ды іншых гарадах.
Чытачы скардзяцца, што ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі мабільны інтэрнэт знік цалкам.
NEXTA праінструктаваў карыстальнікаў, як абыходзіць блакаванне інтэрнэту
«Пры праблемах з доступам да інтэрнэту спрабуйце прымусова перамыкаць вашы мабільныя тэлефоны з 4G на 3G, а таксама выкарыстоўвайце VPN накшталт Psiphon і Opera», - паведаміў канал.
Жыхарам ніжніх паверхаў параілі зняць пароль з прылад Wi-Fi.
Twitter 10 жніўня фіксаваў спробы заблакаваць працу сацыяльнай сеткі ў Беларусі.