BE RU EN

У Радзе Украіны зарэгістравалі праект пастановы аб непрызнанні легітымнасці выбараў у Беларусі

  • 11.08.2020, 19:21

Нардэп Аляксей Ганчарэнка апублікаваў фота карткі праекта пастановы.

Нардэп ад «Еўрапейскай салідарнасці» Аляксей Ганчарэнка заявіў у Telegram 11 жніўня, што зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе праект пастановы аб заяве Вярхоўнай Рады аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Зарэгістраваў у Радзе пастанову аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Сябры, мы з вамі! Трымаем строй! Свабода блізка!» - напісаў палітык.

Ён апублікаваў фота карткі праекта пастановы.

«Аб заяве Вярхоўнай Рады Украіны аб непрызнанні легітымнасці выбараў прэзідэнта Беларусі і недапушчальнасці гвалту супраць мірных дэманстрантаў», - гаворыцца ў кароткім апісанні праекта.

Апошнія навіны