BE RU EN

У Менску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам

  • 11.08.2020, 18:36

Жыхары сталіцы выходзяць на вуліцы, каб даведацца пра навіны аб тым, што адбываецца ў краіне.

Чытачы Charter97.org паведамляюць, што ў Менску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам.

Складанасці адзначаюць у розных раёнах сталіцы. Ёсць праблемы з перадачай звестак ва ўсіх трох мабільных аператараў.

З паведамленняў «Нашай Нiвы», не працуе таксама мабільны інтэрнэт у Берасці і Жлобіне.

Апошнія навіны