BE RU EN

Прэзідэнт Літвы заклікаў cклікаць надзвычайны сход Еўрапейскай рады што да Беларусі

  • 11.08.2020, 17:59

Гітанас Наўседа занепакоены тым, як развіваецца сітуацыя ў нашай краіне.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў Twitter звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскай рады Шарля Мішэля і кіраўніцы Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляен з заклікам сабраць надзвычайны сход Еўрапейскай рады аб сітуацыі ў Беларусі.

«Пагаршацца сітуацыя каля межаў Еўразвязу. Я заклікаю кіраўніка Еўрапейскай рады і кіраўніцу Еўрапейскай камісіі склікаць надзвычайны сход Еўрапейскай рады аб cітуацыі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Літве. Мы заўсёды дамо прытулак змагарам за свабоду».

Апошнія навіны