BE RU EN

Над Кіевам паднялі вялізны бел-чырвона-белы сцяг

  • 11.08.2020, 16:00

Узрушаючая салідарнасць украінцаў з беларусамі.

Над Кіевам паднялі вялізны сцяг Беларусі на знак падтрымкі дэманстрантаў супраць вынікаў выбараў прэзідэнта краіны, піша «Новое время».

Як паведамілі ў Dronaruim Украіна, сцяг паднялі ў падтрымку тых, хто адчувае ўціск свабоды.

«Сёння мы зноў у небе – цяпер са сцягам Беларусі, каб выказаць сваю пазіцыю і паказаць людзям там сваю падтрымку. Вядома, гэтая акцыя можа здацца нязначнай справай, але мы верым, што з тысяч і тысяч маленькіх разнастайных рэчаў можа скласціся і праўда, якая абавязкова пераможа ў выніку», - рэзюмавалі там.

Сцяг запусцілі з пешаходнага моста, які злучае Арку Дружбы народаў з паркам Уладзімірская горка. Відэа змантавалі пад песню Віктара Цоя «Перамен!»

Апошнія навіны