BE RU EN

Мянчук на знак пратэсту заблакаваў «сінюю» лінію метро

  • 11.08.2020, 14:58

Фотафакт.

З'явілася паведамленне пра закрыццё ўсёй першай лініі менскага метро для пасадкі. Карыстальнік Twitter @FoxyAstronaut апублікаваў фота пратэстоўца, які заблакаваў праезд цягніка на станцыі «Кастрычніцкай».

«Людзі выйшлі з вагонаў метро і пляскаюць», - напісаў ён.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Апошнія навіны