BE RU EN

Банкавая сістэма ў Беларусі не дзейнічае

  • 11.08.2020, 13:44

Улады самі ўзмацняюць маштаб Усебеларускага страйку.

Банкавая сістэма ў Беларусі не дзейнічае, паведаміў Charter97.org чытач.

«Я знаходжуся ў Беларусі і адкрываю сайт Charter97.org нібыта з ЗША (прыватны VPN). Інтэрнэт у краіне амаль не дзейнічае. Банкавая сістэма не можа дзейнічаць, банкі інфармуюць Нацыянальны банк аб сітуацыі, але адказу пакуль не атрымалі. Хачу сказаць вашай суполцы дзякуй за вашу працу», - піша чытач.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Апошнія навіны