BE RU EN

Работнікі «Белшыны» пачалі страйк

  • 11.08.2020, 13:37

Бабруйск з намі!

Работнікі "Белшыны" ў Бабруйску пачалі страйк.

Пра гэта Charter97.org паведаміў рабочы заводу.

«Я працую на «Белшыне». Мы, працаўнікі «Белшыны», салідарныя з народам Беларусі. Мы абвясцілі страйк», - паведаміў рабочы.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Апошнія навіны