BE RU EN

Жабінкаўскі цукровы завод цалкам спыніў працу

  • 11.08.2020, 12:17

Супрацоўнікі прадпрыемства выклікалі старшыню раённага выканкама.

Работнікі ІТР Жабінкаўскага цукровага завода выклікалі старшыню раённага выканкама Віталя Кулака, каб аб'явіць яму пра пачатак страйку, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live.

Завод цалкам спыніў працу, людзі сабраліся ў ДК і патрабуюць перамоў.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Апошнія навіны