BE RU EN

Роберт Бедрань: ЕЗ павінен аднавіць санкцыі і замарозіць фінансавую дапамогу рэжыму Лукашэнкі

  • 10.08.2020, 18:29

Беларусамі захапляецца свет.

Пра апошнія падзеі ў Беларусі і пра санкцыі з боку Еўразвязу распавёў у Facebook дэпутат Еўрапейскага парламента, старшыня камісіі ў сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань.

«У святле падзей у Беларусі ЕЗ павінен аднавіць санкцыі і замарозіць фінансавую дапамогу рэжыму Лукашэнкі. Аднак мы не перастанем падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць. Паважаныя беларусы і беларускі, вы не адны, і вашай беспрэцэдэнтнай мабілізацыяй, мэтанакіраванасцю і неабходнасцю дэмакратычных рэформаў захапляецца свет. Жыве Беларусь!» - напісаў Бедрань.

Таксама палітык апублікаваў заяву ў якасці кіраўніка Дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю.

Апошнія навіны