BE RU EN

У МЗС Чэхіі заявілі аб захаванні эмбарга на пастаўкі светлашумавых гранат у Беларусь

  • 10.08.2020, 18:06

Эмбарга дзейнічае ўжо 10 гадоў.

Кіраўнік МЗС Чэхіі пракаментаваў выкарыстанне беларускімі сілавікамі чэшскіх светлашумавых гранат супраць мірных дэманстрантаў.

«Чэхія выконвае эмбарга на экспарт такога матэрыялу ў Беларусь. Ужо 10 гадоў. Сваю ролю ў гэтым (у атрыманні беларускімі сілавікамі чэшскіх светлашумавых гранат) маглі згуляць перакупшчыкі ці ж гаворка ідзе пра матэрыял, які паступіў (у Беларусь) раней (да эмбарга)», - напісаў у сябе ў Twitter міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычак.

Апошнія навіны