BE RU EN

Дональд Туск: Беларусы, усе народы Еўропы і свету на вашым боку

  • 10.08.2020, 17:45

Еўрапейскі палітык заклікаў Лукашэнку апублікаваць рэальныя вынікі выбараў.

Былы старшыня Еўрапейскай Рады (2014-2019) і цяперашні кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск заклікаў Аляксандра Лукашэнку апублікаваць праўдзівыя вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта. Пра гэта еўрапейскі палітык напісаў у Twitter.

«Я заклікаю Лукашэнку апублікаваць праўдзівыя вынікі ўчорашняга галасавання, пакласці канец гвалту, адвесці сілы спецыяльнага прызначэння і неадкладна вызваліць арыштаваных удзельнікаў мірных акцый пратэсту», - заявіў ён.

«Беларусы, учора вы зрабілі выбар: дэмакратыя, свабода і канец дыктатуры. Мы захапляемся вашай адвагай і рашучасцю. Усе народы Еўропы і свету на вашым боку», - падкрэсліў кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі.

Апошнія навіны