BE RU EN

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: На акцыі пратэсту ў Менску праз наезд міліцэйскай спецтэхнікі загінуў адзін з удзельнікаў

  • 10.08.2020, 10:07

Адказнасць кладзецца на ўлады.

Як стала вядома праваабаронцам ПЦ "Вясна", загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ўначы з 9 на 10 жніўня ў Менску, паведамляе сайт spring96.org.

Маладзёнатрымаў чэрапна-мазгавую траўму, несумяшчальную з жыццём у выніку наезду на яго спецтэхнікі на праспекце Пераможцаў. Медыкі хуткай дапамогі, якія прыехалі на месца здарэння, не змаглі яго выратаваць.

Таксама, са звестак "Вясны", у менскіх шпіталях дзясяткі пацярпелых падчас акцыі. Вядома, што два аддзяленні вайсковага шпіталя занятыя раненымі. Таксама пацярпелыя знаходзяцца ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і ў 6-й лякарні Менска.

Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч адзначае, што ўся адказнасць за трагічныя падзеі ўчорашняга вечара цалкам ляжыць на Міністэрстве ўнутраных спраў, Савеце Бяспекі Беларусі.

ФОТА: ТАЦЦЯНА ЗЯНЬКОВІЧ/EPA

Апошнія навіны