BE RU EN

Віктар Шандаровіч: Лукашэнку чакае лёс Чаўшэску

  • 1.08.2020, 21:13

Яго знясе народным паўстаннем.

Вядомы расейскі пісьменнік, драматург і журналіст Віктар Шандаровіч падзяліўся меркаваннем пра падзеі ў Беларусі.

«Слова “таракан” – яно прыліпла да Лукашэнкі. І яго ўжо не аддзярэш. Як толькі з'явіўся таракан – ён (Лукашэнка – заўв.) збольшага загінуў. Ён – таракан.

Для Лукашэнкі сітуацыя драматычная. У яго няма жыцця за межамі ўлады. На ім кроў. Сышоўшы ад улады, на волі ён будзе нядоўга. Дзявацца яму няма куды. Растоў, праўда, вялікі ў нас, там Януковіч... Але яго могуць знесці. Не ў выніку “выбараў”, а ў выніку грамадзянскага паўстання, як знесла Чаўшэску. За тыдзень рассыпалася ўся эліта і тыя, хто ахоўваў Чаўшэску, арыштавалі яго. 100-працэнтны рэйтынг нібыта быў за тыдзень да расстрэлу. Ёсць варыянты яшчэ Мілошавіча і Кадафі. Гэта вядомыя варыянты. Але мякчэйшага варыянту не будзе. Мякчэй, чым з Мілошавічам не будзе», – сказаў Шандаровіч у эфіры «Эхо Москвы».

Апошнія навіны