BE RU EN

«Расея, прачынайся!»: Як у Хабараўску прайшла чарговая масавая акцыя пратэсту

  • 1.08.2020, 20:49

Фотарэпартаж.

Жыхары Хабараўска выйшлі на няўзгодненую акцыю ў падтрымку арыштаванага экс-губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала.

Пра гэта паведамляе РБК.

Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы імя Леніна, а потым прайшлі па цэнтральных вуліцах горада з лозунгамі і плакатамі. Паводле звестак гарадской адміністрацыі, удзельнічалі ў мітынгу 3,5 тыс. чалавек.

Калона мітынгоўцаў расцягнулася на некалькі кіламетраў, часткова перакрыўшы аўтамабільны рух.

У гэтую суботу ў Хабараўску пахмурнае і дажджлівае надвор'е. Шэсце ў падтрымку Фургала праходзіла пад дажджом.

Апошнія навіны